У Брэсце прадаюцца расійскія аўтазакі (фота)
Цацачныя мадэлі міліцэйскай спецтэхнікі вырабляе адна з маскоўскіх фірмаў.
Нягледзячы на тое, што на цацках пазначаны 2012 год вырабу, на мадэльках па-старому напісана "милиция", а не "полиция". Кошт аўтазака — амаль 60 тысяч рублёў.
Беларускія вырабнікі цацак пакуль не прапануюць дзецям аналагічных машынак.