У Брэсце прайшлі дзве “маўклівыя акцыі” за дзень, ёсць затрыманыя
Вядома, што міліцыя схапіла двух чалавек.
На першую акцыю каля ўваходу на Калгасны рынак а 13.00 сабралася каля 20 чалавек. Яны стаялі невялікімі купкамі, хадзілі, размаўлялі і разышліся а 13.30. За імі назіралі людзі ў цывільным і супрацоўнікі міліцыі ў форме.
Другая акцыя адбылася каля кінатэатру “Беларусь” а 19.00. Там таксама было каля двух дзясяткаў чалавек. Людзі не ведалі пра новыя час і месца. А 19.30 сем чалавек папляскалі ў ладкі. Двух затрымалі, перадае БелаПАН.