У Брэсце пройдзе фестываль беларускай мультыплікацыі
Прагляд анімацыйных стужак адбудзецца 21-га студзеня ў межах кінаклуба моладзевай арганізацыі “Дзедзіч”.
За адзін прагляд на офісе арганізацыі ў брэстчан будзе магчымасць пабачыць адразу некалькі мультфільмаў. Сярод іх як сучасныя творы, такія як "Дзед", "Беларускія прымаўкі", так і сапраўдная класіка “Беларусьфільму” - мультфільм "Каму чорт дзетак калыша".