У Брэсце п'яны кіроўца збіў знак і няспешна сышоў з месца здарэння (фота)
Аварыя адбылася ўвечары 11 жніўня на скрыжаванні вул. Кастрычніцкай рэвалюцыі і Праспекта Рэспублікі.
Як паведамляе партал "Віртуальны Брэст", пасля здарэння мужчына зрабіў спробу ўцячы. Але, відавочна, каб не прыцягваць увагі, ён няспешна пайшоў у бок вуліцы Валгаградскай.
Паколькі там бегчы проста няма куды, праз некалькі соцень метраў яго нагнаў экіпаж ДАІ.