У Брэсце рыхтуюць пікет супраць знікненняў
Ён мае адбыцца на ўгодкі знікнення тэлеаператара Змітра Завадскага.
Пра гэта паведаміў брэсцкі актывіст АГП Уладзімір Вуек:
Вуек: "Мы збіраемся падаць заяўку на правядзенне пікета сумесна з праваабаронцамі. Яна будзе аформленая ад паасобных фізічных асобаў. Падаем на 7 ліпеня — гэта ўгодкі знікнення журналіста Дзмітрыя Завадскага. Пагатоў што апошнім часам выпадкі выкрадання людзей сталі здарацца часцей. У нас толькі за чэрвень актывіста Івана Стасюка выкрадалі два разы".
Па словах Вуека, невядомыя ў цывільным затрымліваюць людзей і вывозяць іх у невядомым кірунку. У міліцыі кажуць, што не затрымлівалі такога чалавека. Але праз нейкі час ён знаходзіцца, і акурат у пастарунку.