У Брэсце затрымалі Змітра Шурхая і Алеся Чаркашына
Актывістаў аргкамітэта Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі супрацоўнікі ДАІ затрымалі 15 снежня на ўездзе ў Брэст.
Як паведамляе прэс-служба БХД, міліцыянты заявілі актывістам, быццам іх аўтамабіль знаходзіцца ў вышуку па падазрэнні ў тым, што збіў пешахода ў Мінску. Актывістаў даставілі ў Маскоўскі РАУС Брэста для экспертызы.
Шурхай мяркуе, што іх спецыяльна затрымалі, каб не пусціць на ўстаноўчы з'езд БХД, які мае адбыцца 17 снежня ў Мінску. Актывіст не выключае, што іх могуць затрымаць на трое сутак для высвятлення асобаў.