У Днепрапятроўску зноў выбух у трамваі, пацярпелі 10 чалавек

Як паведамляе УНІАН, трамвай, у якім адбыўся выбух, быў перапоўнены пасажырамі. Паводле папярэдняй інфармацыі, уладальнік грузу набыў порах, патроны ў паляўнічай краме. Прычыны ўзгарання пораху высвятляюцца. Магчыма, выбух адбыўся ў выніку падзення валізкі. Паведамляецца, што трамвай не загараўся.

Нагадаем, 27 красавіка ў Днепрапятроўску адбыліся чатыры выбухі, у выніку чаго пацярпеў 31 чалавек. Нядаўна было заяўлена пра раскрыццё гэтага злачынства і затрыманне падазраваных.

Фота — УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі