У галоўнага трэнера БАТЭ ў Ізраілі спыталі пра... вайну з Іранам
Віктар Ганчарэнка і Рэнан Брэсан у панядзелак правялі прэс-канферэнцыю.
Нагадаем, 27 жніўня БАТЭ прыляцеў у Ізраіль, дзе ў аўторак правядзе паўторны матч плэй-оф кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў з "Хапаэлем". У першым матчы, які прайшоў у Мінску, барысаўчане выйгралі з лікам 2:0.
Мясцовыя журналісты запыталіся ў Ганчарэнкі, што ён думае пра "Хапаэль", ці будзе рабіць змены ў склад сваёй каманды. Беларусаў азадачыла такое пытанне: "Цяпер шмат гавораць пра магчымасці вайны паміж Ізраілем і Іранам. Ці чулі вы пра гэта?". "Наша галоўная задача — засяродзіцца на заўтрашняй гульні", — цытуе словы Віктара Ганчарэнкі прэс-служба ФК БАТЭ.
Гл. таксама: Пакуль БАТЭ даляцеў да Тэль-Авіва, Мазалеўскі стаў бацькам
Фота — fcbate.by