У Гомелі адкрыецца вёска для сірот-інвалідаў

У новую ўстанову плануецца перасяліць дзяцей Журавіцкага дома-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, паведамляе БелТА. Разам з імі пераедуць і апекуны - каталіцкія манашкі, якія ўжо на працягу многіх гадоў даглядаюць за дзецьмі.

У інфраструктуры вёскі пяць катэджаў, кляштар і гаспадарчы корпус з кухняй, пральняй і іншымі памяшканнямі. У кожным доме будзе жыць сям'я колькасцю да 12 чалавек на чале з манашкай.

Будова вёскі вялася на працягу 6 гадоў на ахвяраванні вернікаў і дабрачынных каталіцкіх арганізацый Германіі, Італіі, Аўстрыі і іншых краін пры падтрымцы місіі "Карытас - міласэрнасць".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі