У Гомелі асудзілі 5 удзельнікаў “маўклівай акцыі”
Суд прызнаў іх вінаватымі ў дробным хуліганстве.
Яўген Лапанаў атрымаў 7 сутак арышту, Максім Здаравец — 6 сутак. Яшчэ трое ўдзельнікаў акцыі атрымалі штрафы: Паноў А.О., Самародаў А.К., Ярмоленка К.В. — па 3 базавыя велічыні.
Паседжанні па справе Руслана Ўсціменкі і Наталлі Белас перанесеныя на 7 ліпеня.
Гомельскія актывісты арганізавалі збор сродкаў для дамапогі ўдзельнікам акцыі 29 чэрвеня.