У Гомелі затрымалі трох удзельнікаў “маўклівых пратэстаў”

Звычайна іх колькасць не перавышае 10-15 чалавек. Столькі ж гамяльчан удзельнічала ў “маўклівым пратэсце” учора. Прыкладна ў 20.00 усе яны накіраваліся ў кавярню непадалёк ад плошчы. А калі выходзілі з яе, то міліцыя парвяла затрыманні. Па словах аднаго з удзельнікаў акцыі, Змітра Карашкова, былі затрыманыя Ілля Міронаў, Ксенія Яраслаўцава і ВасільТакарэнка.

Міронаў паспеў паведаміць БелаПАН па тэлефоне, што іх вязуць у наркадыспансер на агляд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі