У Гродне адкрылася выстава аўтарскага вясельнага фотаздымка (фота)
Свае працы прадставілі тры дзесяткі гродзенскіх фатографаў.
Выстава шлюбнага фота праходзіць у трэці раз у гродзенскай выставачнай залі. Штогод яе прымяркоўваюць да свята ўсіх закаханых. 14 лютага фатографы абяцаюць паказаць відовішчнае “Шоў слайд-шоў” са сваіх лепшых здымкаў.