У Гродне адкрылі выставу гліняных цацак з усіх куткоў Беларусі (фота)
Вырабы народных майстроў занялі цэлую залу музея гісторыі рэлігіі. Іх вырабілі цацачнікі з розных рэгіёнаў краіны.
Менавіта з такімі цацкамі гулялі нашы продкі: гэтыя вырабы зляпілі з цэльнага кавалка гліны.
Экспазіцыя адкрылася 9 чэрвеня і будзе працаваць да лістапада.