У Гродне аштрафавалі журналістку Гражыну Шалкевіч
Яе пакаралі "за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі".
Паводле рашэння Ленінскага суда, Гражына Шалкевіч мусіць заплаціць штраф у памеры 5 мільёнаў рублёў.
Нагадаем, 1 чэрвеня ў Гродне каля будынка аблвыканкаму прайшоў пікет у абарону польскай школы № 36, дзе плануецца стварыць класы з рускай мовай навучання. Дазволу на акцыю ўлады не далі, міліцыя затрымала 21 чалавека. Аднаго з іх, Ігара Банцара, асудзілі на 13 сутак арышту. Астатнія затрыманыя чакалі судоў 4 чэрвеня, але разгляд справаў быў перанесены на сёння.
У сераду таксама будуць разглядацца справы яшчэ сямі чалавек.
Фота — regionby.org