У Гродне пачаўся суд над журналістам Ігарам Банцарам
Выязное пасяджэнне ідзе ў міліцэйскім пастарунку.
У Гродне пачаўся суд над журналістам Ігарам Банцарам. Ідзе выязное пасяджэнне ў міліцэйскім пастарунку. Суддзя — Наталля Козел.
Паводле папярэдняй інфармацыі, журналіста вінавацяць у дробным хуліганстве і непадпарадкаванні міліцыі.
Нагадаем, што Ігара Банцара затрымалі зранку каля Ленінскага суда Гродна. Банцар прыйшоў да суда, каб падтрымаць свайго сябра Андрэя Пачобута, журналіста польскай "Газеты Выборчай".