У Гродне публічна абмяркуюць дачыненні з інвалідамі
10 мая тут пройдзе адкрытая публічная дыскусія “Хто пабудуе безбар’ернае асяроддзе паміж людзьмі?”
“У якія асяродкі і супольнасці могуць уключацца гродзенцы з абмежаванымі магчымасцямі? Дзе могуць вучыцца, працаваць і адпачываць людзі ў любым стане здароўя? Не заўжды даступнасць такіх месцаў вымяраецца ступенню выкананасці дзяржаўнай праграмы “Безбар’ернае асяроддзе”, — пішуць арганізатары, грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці Сектар”.
Падчас мерапрыемства таксама пойдзе гаворка пра інтэграцыйныя гурткі, курсы, месцы працы і вучобы ў Гродне, дзе могуць бавіць час і самарэалізоўвацца людзі з рознымі фізічнымі асаблівасцямі.
Да ўдзелу запрошаныя людзі з абмежаванымі магчымасцямі, іх бацькі і апекуны, сябры “Асацыяцыі інвалідаў-вазочнікаў”, “Гродзенскага дзіцячага хоспіса”, ініцыятыўнай групы “Крок насустрач”, эксперты “Офіса па правах людзей з інваліднасцю”.
Нагадаем, 5 траўня інваліды-вазочнікі правялі мітынг у Мінску, дзе прынялі зварот да Аляксандра Лукашэнкі.
Фота — nn.by