У Гродне выязны суд судзіць журналіста Ігара Банцара за лаянку

Гродзенскага журналіста Ігара Банцара судзіць выязны суд. Слуханні справы праходзяць у памяшканні крымінальнага аддзела Ленінскага РАЎС. Банцара вінавацяць у дробным хуліганстве, нібыта, ён лаяўся ў грамадскім месцы. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла жонка журналіста Анжаліка Арэхва:

“Пакуль стаю каля гэтага будынка, дзе яго маюць судзіць. І пакуль яшчэ суда няма. Але гэта не сам суд, а крымінальны аддзел міліцыі, дзе ён учора і быў на допыце. І там павінен быць, нібыта, выязны суд. Учора мне паведамілі, што яго вінавацяць у дробным хуліганстве, што ён выказваўся нецэнзурна”.

Судзіць Ігара Банцара суддзя Ленінскага суда Гродна Стасюкевіч, а абараняе адвакат Уладзімір Кісялевіч.

Нагадаем, што Ігара Банцара затрымалі 13 чэрвеня, калі ў Горадні пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць журналіста Андрэя Пачобута.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі