У інтэрнэце з'явілася петыцыя за вызваленне Алеся Бяляцкага
Яе падпісанты патрабуюць неадкладна вызваліць асуджанага праваабаронцу.
Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці заклікаюць сваіх калег, простых грамадзянаў і міжнародную супольнасць выступіць у падтрымку Бяляцкага.
У звароце гаворыцца, што ўся крымінальная справа супраць праваабаронцы і вынясенне прысуду мелі неправавы характар. Падчас судовага працэсу стала відавочным, што прычынаю крымінальнага пераследу Бяляцкага стала ягоная шматгадовая дзейнасць па абароне правоў чалавека ў Беларусі, перадае праваабарончы сайт "Вясна".
Выступіць у падтрымку Алеся Бяляцкага можна тут. Да 12 гадзін 29 лістапада петыцыю падпісалі каля 350 чалавек.