У інтэрнэце з'явіліся відэапартрэты 10 палітвязняў (ВІДЭА)
Дакументальныя фільмы знялі беларускія дакументалісты Вольга Нікалайчык і Сяргей Сакур.
Прэзентацыю відэацыкла зладзіў 17 красавіка Камітэт дапамогі рэпрэсаваным "Салідарнасьць". У фільмах распавядаецца пра жыццё палітвязняў, іх мінуўшчыну.
Удзел у праекце мусілі ўзяць сваякі палітвязняў. Але пакуль рыхтаваліся здымкі, маладыя людзі выйшлі на волю і самі змаглі распавесці пра сябе.
Частку знятых сюжэтаў Вольга Нікалайчык хоча ўключыць у фільм пра беларускі супраціў. Плануецца, што яго скончаць у красавіку-траўні і ён будзе паказаны на міжнародных фэстах.
Усе фільмы можна паглядзець на канале "Салідарнасьці" на YouTube.
Уладзь Яроменак: