У Кіеве 27 ліпеня адзначылі ля помніку Караткевічу
А 12.00 там адбыўся мітынг, прысвечаны 21-й гадавіне прыняцця Беларуссю Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце.
Агулам у акцыі ўзяло ўдзел больш за 70 чалавек, траціну з якіх складалі беларусы, што жывуць у Кіеве. На заклік беларускіх актывістаў Юрася Карэтнікава і Вячаслава Сіўчыка таксама адгукнуліся прадстаўнікі 9 украінскіх палітычных партый: БЮТ, Наша Украіна, УНП, ВО Свабода, КУН, Уна-Унсо ды інш.
Акцыя пачалася з гімну-малітвы "Магутны Божа". Выступоўцы з абодвух бакоў падкрэслівалі важнасць незалежнасці Беларусі для суседзяў і Еўропы. Таксама была выказана салідарнасць з беларускімі палітвязнямі і народам. Мерапрыемства скончылася выступам беларускага барда.