У красавіку на МАЗе не адмянілі скарочаны працоўны тыдзень
Некаторыя падраздзяленні Мінскага аўтазавода будуць зноўку адпачываць па пятніцах.
Працоўны тыдзень скарацілі яшчэ ў сакавіку. І вось ― у красавіку тэндэнцыя працягнулася.
Афіцыйна кіраўніцтва МАЗа не паведамляе пра якія-небудзь праблемы.
“Была толькі прыпынена работа галоўнага канвеера. Але ўвесь завод працуе ― усе падраздзяленні, усе службы”, ― патлумачыла сітуацыю Юлія Каташ, прэс-сакратарка аўтагіганта.
Такім чынам усе працоўныя пятніцы (5-га, 12-га, 19-га і 26-га красавіка) пераносяцца, згодна з афіцыйнай інфармацыяй, на снежань гэтага года.
Тым часам некаторыя супрацоўнікі страчваюць у заробках. Прычыны новаўвядзенняў рабочыя тлумачаць тым, што заводу цяжка збываць машыны з рухавіком састарэлага стандарту еўра-3.
На прахадной МАЗа: Заробкі змяншаюцца, а машын на тэрыторыі настаўлена шмат
МАЗ адправіць у далёкую Інданэзію 50 самазвалаў
Фота — bymedia.net