У Магілёве абяруць лепшага знаўцу беларускай мовы
Спаборніцтвы пройдуць сёння ва ўніверсітэце імя Аркадзя Куляшова.
Арганізавалі іх універсітэт і абласная арганізацыя Таварыства беларускай мовы. Удзел у конкурсе бяруць вучні 9-11 класаў.
Падлеткам прапануюць матэматычныя задачы і пытанні з гісторыі Беларусі і беларускай літаратуры.
Афармляць рашэнні і адказы, згодна з умовамі конкурсу, трэба на беларускай мове. Па суме балаў будуць вызначаны пераможцы, якія атрымаюць дыпломы і прызы. Адзначыць журы і лепшых у асобных намінацыях.