У Магілёве перапісалі нумары машын “рэвалюцыянераў” (фота)
Там у “маўклівай акцыі” прыняло ўдзел не меней за 250 чалавек.
Плошча Леніна была перакрыта міліцыянтамі. Каля цэнтральнага падземнага пераходу ў каляровых майках з’явіліся члены БРСМ. Яны раздавалі мінакам флаеры з напамінам пра тое, што ў гэты дзень пачалася Вялікая Айчынная вайна.
На фоне прысутных ўдзельнікаў “маўклівай акцыі” працавала дзяржаўнае тэлебачанне, якое здымала акцыю БРСМ.
Машыны сігналілі “рэвалюцыянерам”, а ўдзельнікі акцыі адказвалі ім апладысментамі.
Супрацоўнікі ДАІ фіксавалі нумары тых, хто сігналіў. Таксама перапісвалі нумары машын удзельнікаў акцыі.
Роўна а 19-30 ўсе “рэвалюцыянеры” дружна папляскалі ў ладкі і пачалі разыходзіцца.