У Магілёве прапануюць увесці знак "Пляскаць у ладкі забаронена"

Збор подпісаў за ўсталяванне ў гарадах Беларусі знакаў "Пляскаць у ладкі забаронена" і "Пляскаць у ладкі дазваляецца" пачаўся ў Магілёве. Еўрарадыё паразмаўляла ў жывым эфіры з ініцыятарам акцыі Ігарам Барысавым.


Еўрарадыё: Як і з чаго нарадзілася гэта ініцыятыва?


Барысаў: “За апошнія часы ў Беларусі было затрымана больш за 2 тысячы чалавек за тое, што яны фактычна пляскалі ў ладкі. Калі раней гэта не несла ніякай адміністацыйнай адказнасці, то цяпер, аказваецца, за гэта ўжо караюць і каб людзі былі, прынамсі, інфармаваныя, што за плясканне ў ладкі можна атрымаць нейкае спагнанне, нарадзілася такая ініцыятвыва звярнуцца да адпаведных органаў. Мы выбралі тры — гэта Адміністрацыя прэзідэнта, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і Міністэрства ўнутраных спраў, каб яны інфармавалі народ, што, напрыклад, у гэтым месцы нельга пляскаць у ладкі, а ў іншым месцы гэта дазваляецца”.


Еўрарадыё: Дзе хацелі б размясціць гэтыя знакі?


Барысаў: “Гэта ўсё залежыць ад мясцовых уладаў, калі яны прымуць гэтыя знакі. Хай яны ўжо самі вырашаюць, дзе можна ставіць, а дзе не”.


Еўрарадыё: Колькі подпісаў ужо атрымалася сабраць у падтрымку гэтай ініцыятывы?


Барысаў: “Адзін дзень збіралі, пакуль каля трох дзесяткаў”.


Еўрарадыё: Колькі часу плануеце іх збіраць?


Барысаў: “Мы не ставім за мэту назбіраць некалькі соцен або некалькі тысяч, тут дастаткова калектыўнага звароту грамадзянаў. І хай яны разглядаюць".


Еўрарадыё: На што вы разлічваеце, на якую рэакцыю?


Барысаў: “Хацелася б у гэтай абсурднай сітуацыі ў краіне ўбачыць адэкватны адказ на нашую ініцыятыву”.

Фота — Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі