У Магілёве замест выступу кандыдата гучаў паланэз Агінскага

Як інфармуе Радыё "Свабода", у эфір не пайшоў перадвыбарчы выступ магілёўскага актывіста АГП Уладзіміра Шанцава. Замест яго выступу ў радыёэфіры прагучаў паланэз "Развітанне з радзімай". Па словах Шанцава, у сваім выступе ён казаў, што ў краіне няма выбараў, а калі няма выбараў, то ігнаруецца Канстытуцыя і краіна жыве ў страху. Ён паведаміў, што ідзе на выбары, каб магчы легальна расказаць праўду пра фальшаванні і заклікаць выбарцаў падтрымаць кампанію "За сумленныя выбары без Лукашэнкі“ і не хадзіць на выбары.

Не прагучаў у эфіры дзяржаўнага радыё і выступ кандыдата ад АГП Аляксея Паўлоўскага, які таксама выступаў за байкот. Замест выступу Паўлоўскага пракруцілі "Соловьиную песню" ў выкананні расійскага спевака Льва Лешчанкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі