У магілёўскай “Ратушы” выставілі старажытную кнігу 18 стагоддзя

Кнігу выдалі ў Магілёве праз год пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Як распавёў у жывым эфіры Еўрарадыё дырэктар музея Аляксей Бацюкоў, выкупіць каштоўнае выданне ў прыватнага калекцыянера ўдалося дзякуючы неабыякавым людзям, якія пачалі збор сродкаў.
111226 BaciukouS.mp3
“Часоўнік” выдадзены ў друкарні пры Багаяўленскай царкве, якая была заснавана Спірыдонам Собалем. Са словаў Аляксея Бацюкова, музей цяпер разглядае магчымасць выкупу ў калекцыянераў іншых каштоўных экспанатаў. Дзеля гэтага нават плануюць стварыць спецыяльны фонд, куды будуць прымаць ахвяраванні на папаўненне фондаў музея.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі