У Маскве на Трыумфальнай плошчы затрымалі больш за 100 чалавек

Усяго ж у цэнтры Масквы сабралася каля 5 тысяч чалавек. Людзі спрабавалі перакрыць рух аўтатранспарту і не выконвалі патрабаванні супрацоўнікаў паліцыі, перадае РИА Новости. Затрыманыя будуць дастаўленыя ў аддзяленні паліцыі і прыцягнутыя да адказнасці.

Тым часам, падобныя акцыі пратэсту адбываюцца і ў іншых расійскіх гарадах. Так, у Санкт-Пецярбурзе некалькі соцень чалавек сабраліся ля Гасціннага двара і раптам рушылі да заканадаўчага сходу горада. Каля 60 удзельнікаў недазволенага шэсця затрыманыя. Шэсце незадаволеных вынікамі выбараў праходзіць і ў Растове-на-Доне. Там у акцыі бяруць удзел некалькі дзясяткаў чалавек, паліцыя нікога не затрымлівае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі