Затрыманні працягваліся ў Маскве і ў дзень інаўгурацыі Пуціна (фота)

Нагадаем, гэта трэці прэзідэнцкі тэрмін для Пуціна. Ён быў кіраўніком дзяржавы ў 2000-2008 гадах. Пасля, паколькі Канстытуцыя не дазваляе займаць гэтую пасаду тры тэрміны запар, ён не балатаваўся, быў прэм'ер-міністрам. У адрозненне ад папярэдніх тэрмінаў, цяпер Уладзімір Пуцін будзе займаць пасаду не чатыры, а шэсць гадоў.


Павіншаваць "сябра Пуціна" прыехаў італьянскі прэм'ер-міністр Сільвіё Берлусконі (справа).

Мяркуецца, што пасля інаўгурацыі Пуцін прапануе на пасаду прэм'ер-міністра Дзмітрыя Мядзведзева, прэзідэнта Расіі ў апошнія чатыры гады.

Затрыманні працягваліся ў Маскве і ў панядзелак.

***

Як паведамляе ИТАР-ТАСС, паводле звестак паліцыі, у расійскай сталіцы ў нядзелю было затрымана 436 чалавек (сярод іх — вядомыя апазіцыйныя дзеячы Сяргей Удальцоў, Барыс Нямцоў, Аляксей Навальны). Раненні атрымалі 29 паліцыянтаў і 17 дэманстрантаў. Паводле звестак апазіцыянераў, было затрымана да 650 чалавек. Іх спіс апублікаваны ў інтэрнэце. Некаторых з затрыманых адпусцілі, іншыя знаходзіліся ў пастарунках.



Паліцыя абвяргае чуткі пра загінулых, акрамя няшчаснага выпадку з фатографам-аматарам, які абарваўся з лесвіцы.

Нагадаем, 6 траўня ў Маскве прайшла вулічная апазіцыйная акцыя "Марш мільёнаў", у якой узялі ўдзел дзясяткі тысяч чалавек. Адбыліся сутыкненні дэманстрантаў з паліцыяй.

Фота — Еўрарадыё, Reuters, РІА "Новости", daylife.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі