У "маўклівым шэсці" ў Брэсце паўдзельнічалі больш за 500 чалавек (ФОТА)

Як і меркавалі арганізатары акцыі, сабрацца на плошчы Леніна не
ўдалося. Міліцыя перакрыла ўсе падыходы з нагоды... дзіцячага
веласпаборніцва. Як стала вядома са словаў міліцыянтаў, рашэнне аб
правядзенні спартовага мерапрыемства было прынята гарвыканкамам толькі
ўчора.

Агулам акцыя доўжылася каля гадзіны. За гэты час яе ўдзельнікі паспелі
прайціся галоўнымі вуліцамі да ЦУМу і вярнуцца да месца пачатку
шэсця — плошчы Леніна.

Не абыйшлося і без затрыманняў. Па розных дадзеных, каля 18 чалавек
прывезлі ў Ленінскі РАУС для праверкі дакументаў. Сярод іх — сябра
аргкамітэту БХД Зміцер Шухрай і прааабаронца Сяргей Вакуленка.

Як паведаміў Зміцер Шурхай, пасля дактэласкапіі і прафілактычнай
гутаркі а 23-й гадзіне быў адпушчаны апошні з затрыманых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі