У мінскай Чыжоўцы з’явіцца ўласны дэльфінарый

Як распавёў “Камсамолцы” дырэктар кампаніі “Дэльфасвет” Мікалай Агеенка, гэта будзе эксклюзіўны культурны-забаўляльны комплекс, аналагаў якому няма.

У дэльфінарыі будуць штодня праходзіць шоу з дрэсіраванымі жывёламі, сярод якіх будуць не толькі дэльфіны, але і маржы, бялухі, марскія коцікі. Тут таксама будзе вялікі акварыум для экзатычных жывёл, дзе публіка зможа паназіраць за акуламі, скатамі ды іншымі насельнікамі марскіх глыбіняў.

Цяпер дэльфінарый яшчэ праектуюць, а будаўніцтва мяркуюць пачаць наступнай вясной.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі