Удзельнікі акцыі Стоп-бензін паралізавалі рух у цэнтры Мінска (фота+відэа)

Жывыя ўключэнні з мінскай акцыі:

Арганізатар акцыі Арцём Шаркоў

У Гомелі ўдзельнікі акцыі “Стоп-бензін” сабраліся непадалёк ад АЗС на вуліцы Яфрэмава, куды амаль адразу прыехаў міліцэйскі УАЗік. Раптам са двара выйшлі два міліцыянты. Адзін з іх прадставіўся падпалкоўнікам міліцыі Васільевым Анатолем Анатольевічам і папярэдзіў аўтааматараў наконт адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваная акцыі.

У 18-40 калона пачала рушыць у бок вуліцы Савецкай, але на выездзе з паркоўкі ўжо стаялі супрацоўнікі ДАІ. Яны пачалі накіроўваць машыны з калоны ў розныя бакі, і калона змагла згуртавацца зноў толькі на Савецкай.

Там, паміж вуліцамі Перамогі і Рагачоўскай калона спынілася і аўтааматары адчынілі капоты. Іншыя кіроўцы, што праязджалі паўз акцыю, падтрымлівалі яе усмешкамі і знакамі viktory.

Пасля калона рушыла далей па Савецкай і пад будынкам аблвыканкаму зладзіла “шумавую атаку” сігналамі клаксонаў.  У акцыі удзельнічала каля сарака машын.

У Брэсце каля дзясятка машын стала на неўралагічным скрыжаванні бульвару Касманаўтаў і Машэрава, мінакі падтрымлівалі акцыю з тратуара, міліцыянты рукамі пхалі аўто да ўзбочыны.

Сённяшняя агульнабеларуская акцыя "Стоп-бензін" стала першай сапраўды масштабнай акцыяй ініцыятывы "За аўто". Як паведаміў у жывым эфіры Еўрарадыё адзін з яе арганізатараў Арцём Шаркоў, у Мінску акцыю падтрымала каля тысячы аўтамабілістаў:  “Аўтааматары заявілі пра сябе як пра сур’ёзную сілу, якая можа вырашаць праблемы на паліўным рынку. Мэтай акцыі было данясенне інфармацыі да ўраду і канцэрну “Белнафтахім”.

Фота: Gluctim

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі