У Мінску праходзіць канферэнцыя Форума грамадзянскай супольнасці
Зацверджаны мемарандум аб супрацоўніцтве ў рамках нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.
Тэкст мемарандума зацвердзілі 29 кастрычніка ў Мінску на канферэнцыі “Грамадзянская супольнасць Беларусі: напярэдадні трэцяй штогадовай сустрэчы ФГС УП”. Складальнікі дакумента адзначаюць, што разглядаюць Усходняе партнёрства як моцны стымул для развіцця супрацоўніцтва Беларусі з ЕС і краінамі рэгіёна, а таксама для еўрапеізацыі нашай краіны і ўмацавання беларускай грамадзянскай супольнасці, інфармуе БелаПАН.
Мяркуецца, што далей мемарандум падпішуць няўрадавыя дэмакратычныя арганізацыі. Пасля падпісання дакумента яны стануць паўнавартаснымі ўдзельнікамі нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці.