У Мінску праходзіць VIII Кангрэс Асамблеі НДА
Гэта ўжо другая спроба правесці мерапрыемства ў сталіцы.
Паводле кіраўніка асамблеі НДА Сяргея Мацкевіча, кангрэс павінен быў прайсці яшчэ ў траўні, але ІВВ-цэнтр тады адмовіў арганізатарам у памяшканні, паведамляе Радыё Свабода.
Цяпер у складзе кангрэса 302 арганізацыі і ініцыятывы, прычым толькі 70 з іх афіцыйна зарэгістраваныя. Сёлетні Кангрэс праходзіць пад дэвізам “Новыя выклікі — новыя магчымасці”. Яго ўдзельнікі, а гэта каля 200 чалавек, абмяркуюць стан грамадзянскай супольнасці, развіццё рэгіянальных ініцыятываў, прасоўванне грамадскага дыялога, узаемадзеянне з палітычным сектарам і іншыя пытанні.
Кангрэс будзе працаваць два дні — 16 і 17 чэрвеня.