У Мінску пройдзе фестываль відэаарта Cinema Perpetuum Mobile
На фестываль паступіла больш за 190 фільмаў з 35 краін свету, у тым ліку Расіі, ЗША, Канады, Германіі, Вялікабрытаніі, Францыі, Польшчы і іншых.
Форум пройдзе ў Мінску 13 па 18 студзеня, паведамляе БелТА. Акрамя конкурсных паказаў, запланаваныя дэманстрацыі анімацыйных і дзіцячых фільмаў і студэнцкіх прац.
Мерапрыемствы "Cinema Perpetuum Mobile" пройдуць у Нацыянальным мастацкім музеі, арт-кінатэатры "Рубін Плаза", Доме-музеі гісторыі кіно, Палацы мастацтваў і гарадской мастацкай галерэі Шчамялёва.