У Мінску з’явіцца мемарыяльная дошка легендарнай жанчыне-дырыжору

21 снежня адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця мемарыяльнай дошкі. У мерапрыемстве возьмуць удзел вядомыя дзеячы культуры і мастацтва, а таксама грамадскасць і моладзь, паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны”.

Таццяна Каламійцава з 1952 па 1993 год была дырыжорам Беларускай оперы. Яна стала мастацкім кіраўніком многіх пастановак на сцэне тэатра. Сярод іх — балет Генрыха Вагнера “Падстаўная нявеста”, опера Яўгена Цікоцкага “Алеся”, а таксама шэраг класічных твораў для музычнага тэатра. Каламійцава была адзіным у гісторыі тэатра жанчынай-дырыжорам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі