У Мінску затрымалі маладафронтаўцаў
Гэта Наста Палажанка і Уладзімір Яроменак.
Яны збіраліся адзначыць дваццатую гадавіну таго дня, калі “Пагоня” і бел-чырвона-белы сцяг былі абвешчаныя дзяржаўнымі сімваламі.
Маладыя людзі меліся вывесіць у сталіцы некалькі нацыянальных сцягоў, паведамляе сайт "Маладога фронту". Іх затрымалі міліцыянты і даставілі ў Цэнтральны РУУС. Пра гэта Яроменак паспеў паведаміць паплечнікам праз sms а палове восьмай раніцы.