У Мінску збілі журналістаў BBC

Падчас здымак "маўклівай акцыі" у Мінску людзі ў цывільным збілі карэспандэнта і аператара рускай службы BBC Алега Болдырава і Максіма Ламакіна, паведамляе bbc.co.uk.


"Яны ўсяляк перашкаджалі нашым здымкам, - распавёў па тэлефоне Максім Ламакін. – Сталі біць мяне па спіне, па нырках, нагах. Потым мяне скруцілі і сталі цягнуць у машыну. Я стаў крычаць, што я журналіст Бі-бі-сі, што я акрэдытаваны, мяне адпусцілі, але пры гэтым моцна ўдарылі па патыліцы і па спіне. Потым сталі прасіць прабачэння", – распавеў bbc.co.uk Максім Ламакін.


Карэспандэнта Рускай службы Бі-бі-сі Алега Болдырава некалькі разоў ударылі па галаве і нагах.


Праваахоўнікі ў цывільным вельмі жорстка абыходзіліся з журналістамі, якія асвятлялі акцыю: наносілі ўдары па камерах, скручвалі рукі, рабілі падножкі. Васілю Сямашку рассяклі лоб.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі