У Мінску журналістка выкінулася з дзецьмі з акна дзявятага паверху
Усе загінулі на месцы.
Трагедыя адбылася ў чацвер удзень на вуліцы Пімена Панчанкі. Мілене было 32 гады, яе хлопчыкам (Стасу і Валеры) — два і сем гадоў.
Як паведамляе "Комсомольская правда в Беларуси", жанчына працавала журналістам БЕЛТА, апошнім часам знаходзілася ў дэкрэтным адпачынку. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай трагедыі магла стаць пасляродавая дэпрэсія.
Па факце забойства дзяцей Упраўленне Следчага камітэта па Мінску распачало крымінальную справу, паведамляе БелаПАН.
Кватэра загінулых была замкнутая, таму ў яе супрацоўнікі МНС патрапілі з дапамогай аўталесвіцы.
Мілена апошні раз заходзіла ў сацыяльныя сеткі раніцай 23 жніўня, адзначае kp.by.
Фота — tut.by, kp.by, odnoklassniki.ru