У Нью-Ёрку геям і лесбіянкам дазволілі жаніцца
Сенат амерыканскага штата Нью-Ёрк ухваліў законапраект, які дазваляе рэгістраваць аднаполыя шлюбы.
“За” прагаласавалі 33 заканадаўцы, “супраць” — 29. Такім чынам, Нью-Ёрк стане шостым амерыканскім штатам, які дазваляе сэксуальным меншасцям афіцыйна афармляць адносіны. Аднак па ўсёй краіне падобныя шлюбы яшчэ не ўзаконілі, паведамляюць інфармагенцтвы.
Цікава, што калі ў 2008 годзе такі самы закон быў прыняты ў штаце Каліфорнія, 18 тысяч аднаполых пар пажаніліся. Аднак пазней Вярхоўны суд ЗША адмяніў вынікі галасавання, у выніку якога прынялі закон штату. Цяпер законнасць гэтага рашэння вывучаюць у Апеляцыйным судзе.