У Пінскім раёне чатырохгадовы хлопчык ледзь не згарэў у аўто

Як паведамляе сайт tomin.by выпадак адбыўся 23 красавіка ў вёсцы Парахонск. Там бацкі часова пакінулі свайго малалетняга сына ў мінівэне “Фальксваген Шаран”.

Праз некаторы час з легкавіка пайшоў дым і бацька ледзь паспеў збіць полыма з вопраткі сына і адразу ж адвёз ў Пінскую лякарню. Урачы выявілі ў хлопчыка апёкі ІІ і ІІІ ступені рук, твару і верхніх дыхальных шляхоў. Зараз ён ў цяжкім стане знаходзіцца ў рэанімацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі