У Пінску ў 14-гадовай “рэвалюцыянеркі” ўзялі адбіткі пальцаў

Учора ў Пінску ў часе "маўклівых гулянняў" затрымалі трох чалавек — дзвюх 14-гадовых дзяўчат і 18-гадовага хлопца. У іх “адкаталі пальчыкі” і праз гадзіну адпусцілі з пастарунку.

Сёння гісторыя атрымала працяг. У гімназію №3, дзе навучаецца Тамара Ярашук, адна с затрыманых дзяўчат, прыйшла папера з міліцыі. І назаўтра на “кілім” выклікаюць бацькоў падлетка.

Аднак бацькі Тамары не збіраюцца замоўчваць справу і маюць намер звярнуцца ў пракуратуру. Яны абураны тым, што іх дачку з невядомай прычыны затрымалі міліцыянты. Потым незаконна ўтрымлівалі ў пастарунку. Да таго ж без ведама бацькоў непаўналетняя прайшла працэдуру дактыласкапіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі