У Полацку злавілі дэзерціра, які хаваўся 18 гадоў

Пра гісторыю піша "Гродзенская праўда". Хлопец са Шчучынскага раёна служыў у часці, якая ахоўвала ваўкавыскую калонію. У жніўні 1994 года, на другім годзе сваёй службы, вайсковец нечакана знік. Праверка выявіла, што стаць ахвярай ён не мог і папросту дэзерціраваў.

На хлопца пачалі крымінальную справу і абвясцілі ў вышук. Аднак знайсці яго не змаглі. Як выявілася, збеглы салдат некалькі гадоў хаваўся ў Расіі. Апошнія гады дэзерцір жыў у Полацку, не паведамляючы пра сябе нават бацькам.

Знайсці яго ўдалося супрацоўнікам Следчага камітэта. Праз каханую жанчыну дэзерціра следчыя ўгаварылі яго здацца. Улічваючы добраахвотную яўку, падследнага не ўзялі пад варту, а пакінулі на волі. Далейшы лёс дэзерціра яшчэ будзе вырашацца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі