У Польшчы ў жахлівай аварыі загінулі трое беларусаў (фота)

Як паведамляюць польскія СМІ, аўтамабіль Subaru сутыкнуўся з бетонным дарожным раздзяляльнікам і загарэўся. Кіроўца і двое пасажыраў загінулі на месцы. Выжыла толькі двухгадовае дзіця (падчас удара яго выкінула ў аўтамабіля), якое ў вельмі цяжкім стане даставілі ў лякарню.

Польская паліцыя мяркуе, што аварыя магла адбыцца з-за таго, што кіроўца заснуў за рулём.

***

Польскія лекары: беларускі хлопчык па-ранейшаму ў цяжкім стане

Хлопчык, Сямён К., быў шпіталізаваны са шматлікімі траўмамі. Вось што распавялі Еўрарадыё ў панядзелак раніцай у Цэнтры здароўя польскай маці ў Лодзі:

"Дзіця ў цяжкім стане. У яго цяжкая траўма галавы, траўма грудной клеткі. У яго прагрэсіруючая артэрыяльная гіпатэнзія, нягледзячы на тое, што мы аказваем лячэнне, якое патрэбнае ў такіх выпадках".

У салоне аўтамабіля знайшлі дакументы загінулых грамадзян Беларусі — 34-гадовай жанчыны і дваіх мужчын ва ўзросце 31 і 34 гадоў.

МЗС Беларусі паведамляе, што асобы загінулых ужо ўстаноўленыя, вырашаюцца пытанні з дастаўкай на радзіму іх целаў для пахавання, інфармуе БЕЛТА.

Фота — lodz.naszemiasto.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі