У Radiohead — новы канцэртны фільм, зроблены фэнамі
2 гадзіны відэа атрымаліся адначасова і аматарскімі, і прафесійнымі, і нават дабрачыннымі. Глядзіце!
Канцэрт, які вырашылі ўвекавечыць прыхільнікі Radiohead, адбыўся ў мінулым годзе ў нью-йоркскім Roseland Ballroom. Фэны аб'ядналіся, сабралі запісы з некалькіх аматарскіх відэакамер, а па гук звярнуліся да саміх Radiohead, і тыя не адмовілі.
Такім чынам атрымалася 2-гадзіннае паўнавартаснае відэа з канцэрту, якое можна свабодна паглядзець на YouTube, альбо спампаваць праз торэнт. Для неабыякавых ёсць магчымасць паўдзельнічаць у дабрачыннай акцыі — за прагляд відэа пералічыць грошы на рахункі ў падтрымку ахвяраў урагану Сэндзі ці землятрусу на Гаіці.
Усю сваю працу вытворцы DVD прысвяцілі памяці тэхніка Radiohead Cкота Джонсана, які трагічна загінуў гэтым летам у выніку абрушэння сцэны перад канцэртам у Таронта.
Спіс песень, якія гучалі на канцэрце ў Нью-Йорку:
"Bloom"
"Little by Little"
"Staircase"
"The National Anthem"
"Feral"
"Subterranean Homesick Alien"
"Like Spinning Plates"
"All I Need"
"True Love Waits/Everything in Its Right Place"
"15 Step"
"Weird Fishes/Arpeggi"
"Lotus Flower"
"Codex"
"The Daily Mail"
"Morning Mr. Magpie"
"Reckoner"
Біс:
"Give Up the Ghost"
"Myxomatosis"
"Bodysnatchers"
"Supercollider"
"Nude"