У сістэме Мінспорту правядуць скарачэнні (фота)
Праблемы беларускага спорту абмяркоўвалі 6 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным Алімпійскім камітэце.
Удзел у ёй прынялі міністр спорту Аляксандр Шамко, памочнік прэзідэнта Максім Рыжанкоў і першы віцэ-прэзідэнт НАК Ігар Рачкоўскі. Нагадаем, што раней адпаведная нарада прайшла з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.
На прэс-канферэнцыі было паведамлена аб рэфармаванні “не да канца эфектыўнай” структуры кіравання беларускім спортам. Па словах міністра, на сёння сістэма Мінспорту ўклчае ў сябе 148 чалавек. Яна будзе скарочаная да 107.
Інстытут дзяржтрэнераў, па словах Шамко, сябе не апраўдаў. Тыя хутчэй выконвалі абавязкі начальнікаў камандаў. “Хоць павінны фармаваць палітыку ў сваіх відах спорту”, — кажа міністр.
Таксама на прэс-канферэнцыі было паведамлена пра стварэнне Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра. Ён мусіць узняць беларускую спартовую медыцыну на новы ўзровень.