У Смалявічах сродкі на штрафы "рэвалюцыянераў" збіраюць талакой
Чатыры мясцовыя маладзёны атрымалі штрафы за ўдзел у акцыі 3 ліпеня.
Іх абавязалі выплаціць па 700 тысяч рублёў. Агулам гэта амаль 3 мільёны рублёў.
Мясцовыя актывісты і неабыякавыя людзі хочуць дапамагчы ім ды спадзяюцца сабраць гэтую суму да 10 ліпеня, прычым зробяць гэта мясцовай “талакой”. Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё паведаміў Міхал.