У сталіцы сёння пачнецца праект “Мінскі джаз -- 2012”
Ён пройдзе ўжо ў 23 раз.
У яго межах на працягу трох дзён, да 25 студзеня, у сталіцы пройдзе шэраг джазавых канцэртаў. Іх можна будзе пачуць у клубе імя Дзяржынскага, размешчаным у будынку КДБ.
Акрамя таго, 24 студзеня будзе ўручана прэмія “Найлепшы джазмен года”. Завершыць музычную праграму 25 студзеня канцэрт еўрапейскага джаза ў выкананні літоўскага біг-бэнда, паведамляе БелТА.