У судзе над анархістамі азнаёміліся з матэрыяламі справы
Пасля абеду суд вывучаў матэрыялы, датычныя антываеннай акцыі каля Генштаба ў 2009 годзе.
Па выніках экспертызы, паведамляе сайт "Індымедыя-Беларусь", сляды рук на дымавой шашцы не выяўлены. Эксперты адзначылі, што шашка ў выбуховыя прылады не залічваецца.
З акцыі ў Салігорску на месцы здарэння слядоў загарання і пашкоджання шыбы не выяўлена, толькі пабітае шкло. У выніку раздрукоўкі тэлефонных перамоваў тэлефоннага нумара Францкевіча, усталявана, што 9 сакавіка 2010 года ён быў у Салігорску. У камп'ютары Францкевіча эксперты не знайшлі доказаў, што ён узломваў сайт Наваполацкага гарвыканкаму.
Пры аглядзе будынка Федэрацыі прафсаюзаў слядоў узгарання не выяўлена. У "Беларусбанку" выяўлена папасаваная шыльда і сцякла рамы ўваходных дзвярэй. Сметнік і банкамат не пацярпелі.
Сляды каля расійскай амбасады ідэнтыфікаваць немагчыма. На недапалку каля турмы на Акрэсціна ёсць біялагічныя слыдя Аліневіча.