У Варшаве адбываецца выстава "старажытных фота"

110928 JashankaBurak.mp3

Адчынілася яна ў цэнтры культуры “Бэмова” . Тэхніка, ў якой працуе майстар, спалучае жывапіс і фатаграфію. Называецца яна “гумойль” і палягае на нанясенні святлоадчувальнай эмульсіі на паперу і на апраменьванні пазітыва ўльтрафіялетавым святлом. Пра свае працы распавядае сама Анастасія Бурак.

Бурак: “Я хацела прадэманстраваць людзям менавіта гэтую старую фотаграфічную тэхніку, якая называецца “гумойль”.  Усю працу трэба выконваць рукамі, гэта займае шмат часу. Гэтая тэхніка спадабаецца тым фотамайстрам, якія любяць падоўгу і скрупулёзна працаваць над здымкамі. Спачатку я раблю эмульсію, якая рэагуе на сонечнае святло і вырабляю негатыў. Потым на яго я накладваю масляную фарбу і атрымліваю пазітыў”.

Анастасія Бурак нарадзілася ў Гродна, цяпер навучаецца ў Еўрапейскай акадэміі фатаграфіі ў Варшаве. Дзяўчына ўпэўнена, што на выставе ў сталіцы Польшчы яна мае шанс быць заўважанай.

Бурак: “На мае працы ўжо з’явілася некалькі кліентаў. Адна жанчына пыталася, дзе можна навучыцца гэтай тэхніцы. Людзі вельмі зацікаўленыя, таму што такая тэхніка вельмі рэдкая, а працы выглядаюць вельмі цікава”.

Словы фотамастачкі пацвярджае і мастацтвазнаўца з Варшавы Сільвія Цывіньска, якая наведала выставу.

Цывіньска: “Гэтыя працы вельмі ўдалыя і прыгожыя. Пра іх вельмі добра выказваюцца і наведнікі выставы і спецыялісты. Яны падабаюцца і мне асабіста. З вялікім задавальненнем павесіла б адну з іх у маёй кватэры”.

Галоўная мара беларускай фотамастачкі Анастасіі Бурак – зарабляць на жыццё, працуючы ў жанры фатаграфіі. Дзяўчына шчыра спадзяецца, што яе працы будуць справядліва ацэненыя і што яны прынясуць сапраўднае задавальненне тым, хто знаецца на мастацтве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі