У Варшаве адзначылі юбілей “Белсату” (фота)

Дырэктарка каналу Агнешка Рамашэўская-Гузы расказала пра мінулае і будучыню “Белсату”. Тэлеканал хоча надалей развівацца, а ў марах яго дырэктаркі — беларускі серыял і ток-шоу. Калі ж “Белсат” атрымае магчымасці для працы ў Беларусі, спадарыня Рамашэўская-Гузы перастане ўзначальваць тэлеканал і ён стане пачаткам незалежнага беларускага тэлебачання.

Ганаровыя госці ў сваіх выступах адзначылі паспяховасць працы тэлеканалу і пажадалі поспехаў у будучыні.

З віншаваннямі да каманды “Белсату” звярнуліся былы амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан, жонка палітвязня Мікалая Статкевіча Марыя Адамовіч, дырэктар беларускай службы "Радыё Свабода" Аляксандр Лукашук ды іншыя.
Пасля гэтага адбылася прэзентацыя новага дакументальнага фільма вытворчасці "Белсат" "Выбары без выбару" ды марафон паказу фільмаў, якія тэлеканал стварыў раней.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі